Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tez Tour прыпыніў адпраўку турыстаў у Эгіпет


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Турысты, якія цяпер адпачываюць у Эгіпце, будуць вывезеныя да канца жніўня.

Турыстычная кампанія Tez Tour — адна з найбуйнейшых у Беларусі — прыпыніла адпраўку турыстаў у Эгіпет. Пра гэта паведамляецца ў прэсавым рэлізе кампаніі:

«Прытрымліваючыся рэкамэндацыяў МЗС Беларусі, з 16 жніўня прыпынена браніраваньне месцаў у эгіпецкіх гатэлях. Рэйсы ў Эгіпет ажыцьцяўляцца ня будуць да моманту стабілізацыі сытуацыі й спыненьня ўнутрыпалітычных канфліктаў у гэтай краіне».

Таксама гаворыцца, што турысты, якія цяпер адпачываюць у Эгіпце, будуць вывезеныя адтуль рэйсамі да канца жніўня, паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG