Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Эгіпта Хазэм Беблауі апраўдаў разгон дэманстрантаў у Каіры, заявіўшы, што ўлады былі абавязаныя аднавіць бясьпеку, паведамляе ВВС.

Паводле словаў Беблауі, рашэньне разагнаць прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Мурсі было няпростым.

Па афіцыйных дадзеных, у выніку апэрацыі па ўсім Эгіпце загінулі 278 чалавек, больш за 2 тысячы параненыя. У краіне на месяц абвешчана надзвычайнае становішча. У 11 правінцыях уведзена камэнданцкая гадзіна.

Прадстаўнікі руху «Браты-мусульмане» заяўляюць пра 2 тысячы загінулых і называюць тое, што адбылося «бойняй».






Паліцыя да вечара ўзяла пад кантроль плошча каля мячэці Рабаа аль-Адавія на ўсходзе Каіра, дзе знаходзіўся буйны намётавы лагер прыхільнікаў прэзыдэнта Мурсі.















Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў шкадаваньне з нагоды падзеяў у Эгіпце і назваў тое, што адбываецца, «сапраўдным ударам па спробах прымірэньня». Па словах Кэры, гвалт «проста не можа быць рашэньнем праблемы» і «разьбівае надзеі Эгіпта на мір і дэмакратыю».

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭС Кэтрын Эштан заклікала эгіпэцкія ўлады да стрыманасьці, заявіўшы, што сутыкненьні не прынясуць ніякіх вынікаў.

Прэм’ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган назваў тое, што адбываецца «разьнёй» і абвінаваціў улады Эгіпта ў разьвязваньні гвалту. Ён таксама заклікаў да неадкладнага ўмяшаньня ААН і Лігі арабскіх дзяржаў.

Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хэйг асудзіў выкарыстаньне сілы.
XS
SM
MD
LG