Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Сноўдэна хоча прыехаць у Расею


Бацька былога кантрактніка амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварда Сноўдэна мяркуе, што Расея не саступіць ціску з боку ЗША, якія дамагаюцца выдачы яго сына.

Лон Сноўден заявіў пра гэта ў інтэрвію агенцтву Reuters у сераду, падкрэсьліўшы, што паважае расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна за рашучасьць, праявай якой стала прадстаўленьне Сноўдэну часовага прытулку. «Мой сын выкрыў рэальныя парушэньні з боку ўраду ЗША», — сказаў Лон Сноўден, адзначыўшы, што ў бліжэйшы час ён спадзяецца прыехаць у Расею і пабачыцца з сынам.

У сераду Крэмль выказаў расчараваньне адменай прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам яго візыту ў Маскву ў пачатку верасьня. У Вашынгтоне рашэньне патлумачылі адсутнасьцю прагрэсу ў амэрыканска-расейскіх адносінах. Пры гэтым у паведамленьні прэс-службы Белага дому гаворыцца, што пэўную ролю адыграла пазыцыя Масквы па Сноўдену, якая расчаравала Вашынгтон.

Эдвард Сноўден абвінавачваецца на радзіме ў шпіянажы пасьля таго, як абанродаваў сакрэтныя дадзеныя аб праграмах электроннага сачэньня спэцслужбаў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG