Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш як пяцьсот чытачоў «Газеты Слонімскай» падпісалі калектыўны ліст з патрабаваньнем уключыць газэту ў каталёг «Белпошты» для падпіскі і «Белсаюздруку» для распаўсюду. Чыноўнікі чарговым разам адказваюць — немэтазгодна.

Заснавальнік і галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук сказаў Свабодзе, што ўжо восем гадоў як газэту выкрасьлілі з каталёгаў «Белпошты» і не прадаюць у шапіках «Белсаюздруку».

На працягу гэтага часу і калектыў рэдакцыі, і чытачы ня раз зьвярталіся да кіраўніцтва «Белпошты» і «Белсаюздруку», каб газэту вярнулі ў падпіску і продаж, але ўвесь час безвынікова.

Віктар Валадашчук

Віктар Валадашчук

Наклад больш за сем тысяч асобнікаў надалей прадаюць прыватныя распаўсюджвальнікі. Віктар Валадашчук кажа, што папросту ня ведае, як разьвязаць гэтую праблему:

«Я прайшоў ужо ўсе інстанцыі, быў на прыёме ў міністра, задаваў гэтае пытаньне старшыні аблвыканкаму Шапіру, які абяцаў вярнуць нашу газэту ў кіёскі і каталёг „Белпошты“, але праходзіў час, а вынік застаецца той самы. У абласным аддзяленьні „Белсаюздруку“ нібыта ня супраць, але там кажуць, што трэба дазвол з ідэалягічнага аддзелу аблвыканкаму. Вось калі там дадуць дабро, то і яны будуць з намі супрацоўнічаць. Усё ўпіраецца ў ідэалягічны аддзел аблвыканкаму».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG