Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 ліпеня абвесьцяць прысуд Аляксандру Варламаву


Аляксандар Варламаў, 5 ліпеня 2013

Аляксандар Варламаў, 5 ліпеня 2013

Сёньня ў Ленінскім судзе Менску судзьдзя Надзея Навіцкая абвесьціць прысуд вядомаму мадэльеру Сашу Варламаву, якога абвінавачваюць у шэрагу эканамічных злачынстваў.

Пракурор Антон Загароўскі лічыць, што ў працэсе, які ішоў зь лютага ў Ленінскім судзе Менску, віна Варламава ў службовых злоўжываньнях, крадзяжы маёмасьці праз злоўжываньні і нясплаце падаткаў была даказаная, і просіць для абвінавачанага 5 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Аляксандар Варламаў прызнаў сябе вінаватым толькі ў нясплаце падаткаў, а паводле астатніх абвінавачваньняў прасіў суд яго апраўдаць. У прыватнасьці, мадэльер не пагадзіўся з грамадзянскімі пазовамі, якія яму выставілі тыя, каго сьледзтва прызнала пацярпелымі. Такіх было некалькі соцень чалавек. Адвакат вядомага мадэльера Павал Піваварчык мяркуе, што ягоны падабаронны не вінаваты і ў нясплаце падаткаў.

Цягам усяго працэсу Аляксандар Варламаў зьяўляўся ў суд, абапіраючыся на мыліцу. У падсуднага захворваньне хрыбетніка ды іншыя хваробы, ён прызнаны інвалідам. Назіральнікі за працэсам не выключаюць, што стан здароўя Сашы Варламава будзе ўлічаны ў вэрдыкце судзьдзі.

Пад вартай Аляксандар Варламаў ужо больш за 2 гады.

Заключнае паседжаньне суду пачнецца аб 11-й гадзіне.
XS
SM
MD
LG