Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: антыміліцэйскі майдан


Удзельнікі Врадзіеўскага маршу ў сераду прыйшлі ў Кіеў. Сёньня заплянаванае пікетаваньне Міністэрства ўнутраных спраў, а ўвечары пачнецца бэстэрміновая акцыя пратэсту на Майдане Незалежнасьці.

Жыхары Врадзіеўкі ў Мікалаеўскай вобласьці пачалі пратэсты і паход на Кіеў пасьля шэрагу злачынстваў мясцовай міліцыі. У кожным горадзе да іх пратэсту далучаліся мясцовыя жыхары, якія пацярпелі ад дзеяньняў праваахоўнікаў. 17 ліпеня ў Васількове пад Кіевам удзельнікі Врадзіеўскага маршу ініцыявалі пікетаваньне мясцовага райаддзелу міліцыі.

Галіна, жыхарка вёскі Лысая Гара, што непадалёк ад Врадзіеўскі ў Мікалаеўскай вобласьці, страціла сына Сяргея. Ён быў курсантам юрыдычнай ВНУ, і пасьля таго, як падчас практыкі даведаўся пра сувязь міліцыі і наркамафіі ў сваім сяле, яго атруцілі і дабілі. Распавядае Галіна.
«Сын скончыў трэці курс, вярнуўся ў сяло, пайшоў з аднакурсьнікамі ў бар, жывым не вярнуўся. Яму падмяшалі ў піва конскую дозу клафэліну і іншай атруты. А ўсё таму, што ён бачыў з машыны ўчастковага, як гандлююць наркотыкамі. Майго сына забівалі пасярод вёскі – ня ў лесе, не ў тайзе. Я разумею, хто гэта зрабіў. Але сем гадоў не магу дамагчыся праўды», – кажа жанчына.

Людзі ідуць на Кіеў з партрэтамі забітых у міліцыі. Палова ўдзельнікаў шэсьця супраць самавольства міліцыі з Врадзіеўкі на Кіеў – жыхары Мікалаеўскай вобласьці, дзе 26-27 чэрвеня сёлета згвалтавалі мясцовую жыхарку, якая абвінаваціла ў злачынстве праваахоўнікаў. Гэта злачынства выклікала пратэсты ў райцэнтры Врадзіеўка і штурм мясцовага райаддзелу МУС. Яшчэ каля паловы ўдзельнікаў шэсьця – зь іншых рэгіёнаў Украіны. У кожнага зь іх свая гісторыя: у аднаго блізкіх незаконна катавалі ў міліцыі ці кінулі за краты, у другой – дзеці загінулі ад рук праваахоўнікаў.

Цалкам рэпартаж пра шэсьце на Кіеў чытайце на сайце Ўкраінскай службы нашага радыё.
XS
SM
MD
LG