Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла з друку кніга супрацоўніка Радыё Свабода Юрася Бушлякова «Жывая мова».

«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.

Гэтую кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна ўбачыла сьвет да саракавін з дня ягонай заўчаснай сьмерці.

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 23 ліпеня а 18-й гадзіне ў памяшканьні сядзібы БНФ, Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3.

Усе прысутныя атрымаюць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» з адбіткам пячаткі-экслібрыса, зробленым рукой ягонай маці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG