Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія бізнэсоўцы гатовыя ўзьняцца на пратэст яшчэ раз


Страйк на Грабянёўскім рынку ў Магілёве 27 чэрвеня
Страйк на Грабянёўскім рынку ў Магілёве 27 чэрвеня
1 ліпеня меліся ўступіць у сілу патрабаваньні, прадугледжаныя Тэхрэглямэнтам Мытнага зьвязу. Бізнэсоўцаў абавязвалі, каб на тавары лёгкай прамысловасьці былі сэртыфікаты якасьці. Іначай — штрафы і канфіскацыя тавару. У адказ прадпрымальнікі 27 чэрвеня правялі аднадзённы агульнанацыянальны папераджальны страйк. Паводле іх, працэдура афармленьня сэртыфікату вымагае значных матэрыяльных выдаткаў і ставіць дробнае прадпрымальніцтва ў Беларусі на мяжу выжываньня. Ці мела плён акцыя пратэсту і ці гатовыя дробныя бізнэсоўцы да новых пратэстных дзеяньняў?

У Магілёве 27 чэрвеня гандляры адзеньнем і абуткам на рэчавых рынках і ў гандлёвых цэнтрах не працавалі. 1 ліпеня на мясцовых рынках выхадны. У гандлёвых цэнтрах павільёны з таварамі лёгкай прамысловасьці былі адчыненыя. Пра вынікі пратэсту бізнэсоўцы кажуць стрымана.

Спадарыня: «Калі шчыра, то мы ўсё роўна ў незразумелым стане — што нас чакае. Пакуль нам далі працаваць, але да якога пэрыяду — мы гэтага ня ведаем. У нас цяпер зацішша перад бурай. Гэта тады быў крык душы, бо ня кожны прадпрымальнік па сваіх грашовых сродках можа зрабіць вось гэты сэртыфікат якасьці».

Спадарыні: «Мы страцілі веру і надзею. Ніхто ня ўпэўнены, што гэта ўсе адмянілі. Ну, з 1 лістапада будзе маніторынг праводзіцца з боку дзяржавы. Што нібыта нам будуць тлумачыць палітыку што да гэтых сэртыфікатаў. Усё ж трымаецца на малым бізнэсе. У любой краіне сьвету гэта ўсё разьвіваецца. Усе падаткі ад нас. Мы ж ні ў кога нічога ня просім. Дайце нам толькі працаваць. Мы ж плацім вялікія падаткі, арэнду».

Карэспандэнт: «А ці гатовыя прадпрымальнікі ўзьняцца яшчэ раз на акцыю пратэсту?»

Спадарыня: «Гатовыя! Гэта ж ня тычыцца таго, што нам узьнялі на колькі там падаткі. Тут пытаньне — альбо мы працуем і неяк выжываем, альбо не працуем. Гэта дужа сур’ёзна, таму наважацца і яшчэ раз».

Гандляры, якія працуюць у бізнэсоўцаў, лічаць, што пакуль пра вынікі пратэсту гаварыць зарана:
Калі б яны месяц не працавалі і не заплацілі падаткі за месяц і дзяржава адчула страты, то гэта б нешта дало

Спадарыня: «Ну, наагул я лічу, што гэта бессэнсоўна. Адзін дзень — ён нічога не рашае. Калі б яны месяц не працавалі і не заплацілі падаткі за месяц і дзяржава адчула страты, то гэта б нешта дало. А так яны ня выйшлі адзін дзень і зрабілі страты сабе».

Спадарыня: «Толку ад гэтага дужа вялікага ня будзе. Адзін дзень — бессэнсоўна. Тут папросту ўсё праседзелі, і ўсё. Ня ўсе былі ў захапленьні ад гэтага».

Як і перад акцыяй пратэсту, прадпрымальнікі чакаюць афіцыйных дакумэнтаў пра зьмены ў Тэхрэглямэнце. Пакуль жа іх няма. Адзін з прадпрымальнікаў зазначае:

«Пануе папросту неразьбярыха. Я ў інтэрнэце нічога новага не знайшоў, акрамя таго, што новы рэглямэнт уводзіцца праз год, а да гэтага мы павінны ўсё адно праводзіць сэртыфікацыю. Усё неяк завуалявана і нічога не зразумела, як мы будзем працаваць. Атрымліваецца, што мы залежым ад Расеі. Чаму? Я ўжо шмат гадоў у прадпрымальніцтве. Колькі я сябе памятаю, нам пастаянна ўскладняюць жыцьцё і працу».

Карэспандэнт: «А каму, як думаеце, патрэбны гэты сэртыфікат якасьці?»

Спадарыня: «Людзі разумеюць, каму гэта патрэбна, але гэта ня ўсе агучваюць, бо кожны баіцца за сваё месца. Ёсьць, канечне, актывісты, якія гавораць пра гэта адкрыта. Шумчанка малайчына. Мы пільнуем усё праз інтэрнэт. Дужа перажываем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG