Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь 1 ліпеня — спрошчаны Шэнген для ўкраінцаў


www.shutterstock.com

www.shutterstock.com

Ад сёньня ўкраінцы могуць езьдзіць у краіны Эўразьвязу па спрошчанай працэдуры.

Згодна з дакумэнтам, працэдурай спрошчанага афармленьня візаў могуць скарыстацца кіроўцы, якія ажыцьцяўляюць міжнародныя грузавыя і пасажырскія перавозкі, журналісты і тэхнічны пэрсанал, якія суправаджае іх, удзельнікі афіцыйных праграм абмену, арганізаваных муніцыпалітэтамі, асобы, якія едуць наведаць блізкіх сваякоў, якія жывуць у краінах ЭЗ, а таксама ўкраінскія грамадзяне, якія накіроўваюцца ў ЭЗ на лячэньне.

Акрамя таго, спрошчанай працэдурай афармленьня візаў могуць таксама скарыстацца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый у мэтах адукацыйнай падрыхтоўкі ўдзелу ў сэмінарах, канфэрэнцыях, удзельнікі міжнародных выставаў, канфэрэнцый, прадстаўнікі рэлігійных грамадаў.

Дакумэнт прадугледжвае, што дыпляматычныя прадстаўніцтвы і консульствы ЭЗ афармляюць шматразовыя візы тэрмінам дзеяньня на пяць гадоў наступным катэгорыям асоб: чальцам органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня, Канстытуцыйнага суду і Вярхоўнага суду, пракурорам і іх намесьнікам, калі яны не вызваленыя ад неабходнасьці атрыманьня віз, сталым чальцам афіцыйных дэлегацый і шэрагу іншых катэгорый грамадзянаў.

Эўрапейскія дыппрадстаўніцтвы і консульствы таксама афармляюць шматразовыя візы тэрмінам дзеяньня адзін год наступным катэгорыям асоб: кіроўцам, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі, чальцам брыгад цягнікоў, рэфрыжэратараў і лякаматываў у міжнародных цягніках, асобам, якія ўдзельнічаюць у навуковай, культурнай і мастацтвазнаўчай дзейнасьці, удзельнікам міжнародных спартовых мерапрыемстваў, удзельнікам афіцыйных праграмаў абмену, арганізаваных муніцыпалітэтамі, прадстаўнікам грамадзкіх арганізацый, якія рэгулярна наведваюць дзяржавы Эўразьвязу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG