Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шэнген праз Францыю — па электронным запісе


Ад 30 сьнежня амбасада Францыі ў Беларусі пераходзіць выключна на папярэдні электронны запіс праз інтэрнэт для падачы дакумэнтаў у візавую службу.

На сайце амбасады паведамляецца, што новаўводзіны не адносяцца да ўладальнікаў службовых і дыпляматычных пашпартоў — яны могуць падаваць дакумэнты ў любы працоўны час без папярэдняга запісу праз інтэрнэт.

Усім астатнім атрымальнікам візы неабходна ў індывідуальным парадку праз інтэрнэт запісацца для падачы дакумэнтаў. Амбасада заклікае запісвацца загадзя і, лепш за ўсё, за некалькі тыдняў да меркаванай даты ад’езду.
XS
SM
MD
LG