Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей можа стаць уязным у Эўразьвяз ужо ў панядзелак

  • Тэлеканал Белсат

Уладзімір Макей

Уладзімір Макей

У панядзелак 24 чэрвеня Рада міністраў Эўразьвязу разгледзіць гэтае пытаньне. Падрыхтоўка рашэньня яшчэ не азначае яго аўтаматычнага прыняцьця — дастаткова аднаго голасу супраць.

Як паведаміў «Белсату» віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч, рашэньне аб прыпыненьні візавых абмежаваньняў супраць міністра замежных справаў Беларусі ўжо падрыхтаванае.

У панядзелак 24 чэрвеня Рада міністраў Эўразьвязу разгледзіць гэтае пытаньне. Падрыхтоўка рашэньня яшчэ не азначае яго аўтаматычнага прыняцьця — дастаткова аднаго голасу супраць, аднак паводле віцэ-старшыні Эўрапейскага парлямэнту, прыпыніць абмежаваньні неабходна, каб бакі атрымалі магчымасьць афіцыйна сустракацца, абмяркоўваць пытаньні. Гэта таксама дазволіць афіцыйнаму беларускаму боку прысутнічаць на лістападаўскім саміце «Усходняга партнэрства» ў Вільні.

Праўда, раней Уладзімір Макей не скарыстаўся з падобных запрашэньняў і не зьявіўся на сустрэчу міністраў краінаў-удзельніц «Усходняга партнэрства» і «Вышаградскай групы» ў Кракаве. Замест міністра на сустрэчу выехала ягоная намесьніца Алена Купчына. А афіцыйны Менск намякае, што на віленскі саміт няблага было б запрасіць Аляксандра Лукашэнку.
XS
SM
MD
LG