Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць Макея могуць замарозіць яшчэ ў чэрвені


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Дзяржавы Эўразьвязу набліжаюцца да пагадненьня аб тым, што візавыя абмежаваньні, якія прымяняюцца ў дачыненьні да беларускага міністра замежных спраў Уладзімера Макея, могуць быць прыпыненыя.

Пра гэта агенцтву BNS сказаў намесьнік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас. Паводле ягоных слоў, такое рашэньне можа быць прынятае ўжо ў чэрвені.

Аднак прадстаўнік МЗС Літвы падкрэсьліў, што такое прыпыненьне санкцый будзе часовым і будзе пэрыядычна пераглядацца.

Паводле Крываса, пытаньне прадстаўніцтва Беларусі на саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні ў лістападзе гэтага года пакуль застаецца адкрытым:

«На самой справе ўнутры Эўразьвязу абмяркоўваецца, і дзяржавы-сябры набліжаюцца да пагадненьня аб тым, што для таго, каб падтрымаць каналы камунікацыі зь беларускімі ўладамі, трэба прыпыніць знаходжаньне Ўладзіміра Макея ў сьпісе асоб, у дачыненьні да якіх прымяняюцца абмежаваньні ЭЗ. Такое прыпыненьне магчымае на пэўны пэрыяд, які Макей будзе займаць пасаду міністра замежных спраў. Тут важна акцэнтаваць, што, калі такое пагадненьне будзе дасягнутае паміж сябрамі Эўразьвязу, то гэтыя меры ў дачыненьні да Макея будуць не адкліканыя, а менавіта прыпыненыя ».

Замарожваньне санкцыяў, якія дзейнічаюць у адносінах да Макея, паводле Крываса, павінна пэрыядычна разглядацца ў Радзе Эўразьвязу адначасова з усім пакетам абмежавальных захадаў у дачыненьні да ўладаў Беларусі.

Паводле намесьніка кіраўніка МЗС Літвы, пакуль няясна, ці будзе менавіта Макей прадстаўляць Беларусь на саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні.

Літва будзе старшыняваць у Эўразьвязе з 1 ліпеня. Саміт Усходняга партнэрства ў Вільні адбудзецца 28-29 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG