Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрмэрскім і асабістым гаспадаркам вярнулі права самастойна забіваць сельскагаспадарчых жывёл на мяса.

Адмысловая пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу ад 14 чэрвеня.

Згодна з пастановай, дазваляецца да 1 студзеня 2014 года самастойна забіваць буйную і дробную рагатую жывёлу, сьвіней, коней для продажу мяса.

Аднак рабіць гэта можна толькі пад кантролем ветэрынара з правядзеньнем санітарнай экспэртызы.

Гэтай праблемай асабіста займаўся прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч.

На пачатку году была прынятая пастанова, што забіваць жывёл з асабістых гаспадарак будуць у спэцустановах. Потым гэтае пытаньне разглядалася на нарадзе ва ўрадзе. 22 траўня Мясьніковіч даручыў павялічыць колькасьць пунктаў для зарэзу сельскагаспадарчых жывёл. То бок зрабіць «забойныя цэхі» у кожным аграгарадку. Пры гэтым прэм’ер запатрабаваў павысіць якасьць такіх паслуг ды зьнізіць кошты.

Амаль празь месяц Мясьніковіч выказаў незадаволенасьць «арганізацыяй рэзу». І вярнуў права прыватным гаспадаркам самім забіваць жывёл на мяса.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG