Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 чэрвеня — іспыт па беларускай мове


З 14 па 28 чэрвеня ў Беларусі будуць праходзіць экзамэнацыйныя выпрабаваньні. Першае зь іх, 14 чэрвеня, будзе па беларускай мове.

Тэставаньне ва ўсіх установах пачнецца аб 11 гадзіне. Выканаць усе заданьні трэба будзе на працягу 120 хвілін.

33 564 чалавек запісаліся на цэнтралізаванае тэставаньне па беларускай мове. На расейскую мову зарэгістраваліся 83 829 чалавек.

У 2012 годзе беларускую мову здавалі 45 199 чалавек, расейскую — 95 896.

Летась толькі 7 абітурыентаў па ўсёй Беларусь атрымалі 100 балаў. Ніжэйшы парог у 7 балаў не пераадолелі 2,65% удзельнікаў. Тры абітурыенты не набралі тады ніводнага балу.

Уладзімер Дзіско, выкладчык беларускай мовы Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, кажа, што па беларускай мове заданьні паводле сэнсу амаль не зьмяняюцца з году ў год:

«Разьдзелы, па якіх прапануюцца тэсты, застаюцца тыя самыя: марфалёгія, словаўтварэньне, сынтаксіс, фанэтыка і іншыя. Толькі дадаюцца іншыя прыклады, сказы. Аднак з гэтага году будзе больш выпадкаў, якія закранулі зьмены правапісу, якія ўвайшлі ў сілу з 1 верасьня 2010 году. Тады было ўказаньне ўключаць выпадкі з такімі зьменамі па мінімуму, але цяпер іх будзе больш, і памылкі, зробленыя ў такіх выпадках, безумоўна, будуць залічвацца. Гэта закранае правапіс „ў“, літары „я“ ў першым складзе перад націскам, ненаціскной „о“».



Тэставаньне ў Беларусі зьявілася ў 1997 годзе. Спачатку яно не было абавязковым, і яго вынікі маглі залічвацца як адзнака і на школьным, і на ўступным іспыце. Аднак заставалася магчымасьць здаваць звычайныя экзамэны.

Цэнтралізаванаму тэставаньню па беларускай мове будзе прысьвечаны выпуск «Голай праўды», які зьявіцца на сайце Свабоды ў аўтоак.
XS
SM
MD
LG