Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган: пратэсты шкодзяць іміджу Турэччыны


Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заклікае спыніць масавыя пратэсты.

Кіраўнік ураду Турэччыны сёньня заявіў дэпутатам, што акцыі пратэсту, якія пачаліся два тыдні таму ў Стамбуле, былі скарыстаныя «людзьмі з дэструктыўнымі палітычнымі мэтамі». Ён заклікаў грамадзян, асабліва моладзь, не ўдзельнічаць у акцыях пратэсту, якія, паводле Эрдагану, былі «часткай сыстэматычнага пляну» ў мэтах «скажэньня іміджу Турэччыны».

Сёньня раніцай турэцкі спэцназ уварваўся на плошчу Таксім у Стамбуле, дзе быў намётавы гарадок. Паводле паведамленьняў відавочцаў, паліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў сьлезацечны газ.

Жывая трансьляця з Плошчы Таксім



Пратэсты ў Турэччыне пачаліся 31 траўня пасьля таго, як паліцыя разагнала людзей, якія былі ня згодныя з рэканструкцыяй плошчы Таксім ў цэнтры эўрапейскай часткі Стамбулу.

Сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй на плошчы Таксім ў Стамбуле
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:04 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG