Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Разгон плошчы Таксім — гэта не канец пратэстаў»


Сёньня турэцкі спэцназ уварваўся на плошчу Таксім у Стамбуле. Паводле паведамленьняў відавочцаў, паліцыя ўжывае супраць пратэстоўцаў сьлезацечны газ. Ці азначае разгон плошчы канец пратэстаў? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да карэспандэнта нашага радыё Глэна Кейтса, які на мінулым тыдні быў у Турэччыне.

Кейтс: Я быў бы вельмі зьдзіўлены, калі б гэта быў канец пратэстаў. Паліцыя зараз можа разагнаць плошчу, але пратэстоўцы вернуцца. Кожны дзень на плошчу выходзіць 100 тысяч чалавек. Я не выключаю, што пасьля сёньняшняга разгону пратэсты могуць стаць нават больш маштабнымі. Пасьля 31 траўня шмат людзей выйшлі на вуліцы менавіта з тае прычыны, што напярэдадні паліцыя жорстка разагнала адносна нешматлюдную дэманстрацыю. Так што я мяркую, што гэта не канец. Заўтра прэм’ер Эрдаган пагадзіўся сустрэцца з прадстаўнікамі пратэстоўцаў.

Дракахруст: А ці зьявіліся прадстаўнікі плошчы Таксім, тыя, хто можа гаварыць ад яе імя?

Кейтс: Не, пакуль няма. Ёсьць партыя Эрдагана — гэта вельмі моцная партыя. А ў апазыцыі няма выразных, супольных лідэраў. Пратэстоўцы вельмі разнастайныя, там ёсьць і лібэралы, і камуністы, і анархісты, і прадстаўнікі ЛГБТ-руху. Паводле складу гэта падобна на тое, што было ў Расеі на Балотнай, я быў у Маскве ў 2011 годзе.

Дракахруст: А наколькі шырока пратэстамі ахопленая ўся краіна, а ня толькі Стамбул?

Кейтс: Я быў толькі ў Стамбуле, але пратэсты былі і ёсьць у шэрагу іншых гарадоў, у тым ліку і ў сталіцы, ў Анкары. У Анкары разгон маніфэстацый быў нават больш жорсткі, чым у Стамбуле.

Сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй на плошчы Таксім ў Стамбуле
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:04 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG