Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы патрабуюць адкрытага працэсу над Гайдуковым


«Беларускі Хэльсынскі камітэт» і праваабарончы цэнтар «Вясна» выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікаюць зрабіць адкрытым працэс над Андрэем Гайдуковым. Актывіста вінавацяць у здрадзе дзяржаве. Крымінальная справа накіравана ў Віцебскі абласны суд.

У сумеснай заяве праваабарончыя арганізацыі адзначаюць, што гэтая справа атрымала вялікі грамадзкі рэзананс як унутры краіны, так і за яе межамі.

«Шмат у чым гэта зьвязана зь вельмі недастатковым інфармаваньнем грамадзтва пра ход яго расьсьледаваньня, а таксама з фактамі парушэньняў правоў абвінавачанага на доступ да абаронцы», — гаворыцца ў заяве.

Праз тое, што ў адваката Гайдукова ўзялі падпіску аб неразгалошваньні дадзеных сьледзтва, абарона, паводле праваабаронцаў, была пазбаўленая магчымасьці паведамляць аб парушэньнях правоў свайго падабароннага.

Ні нам, ні Андрэю няма чаго хаваць. Людзі павінны ведаць, і мы таксама павінны ведаць, за што ж яго арыштавалі!
«Улічваючы характар абвінавачаньняў адносна Андрэя Гайдукова і грамадзкую значнасьць гэтай крымінальнай справы, празьмерную закрытасьць інфармацыі аб ходзе папярэдняга расьсьледаваньня, заклікаем кампэтэнтныя органы забясьпечыць правядзеньне адкрытага судовага разбору», — адзначаюць БХК і «Вясна».

30 траўня старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык паведаміў журналістам, што судовыя слуханьні па справе Андрэя Гайдукова, хутчэй за ўсё, пройдуць за зачыненымі дзьвярыма.

Андрэева маці Вольга Гайдукова заявіла карэспандэнту Свабоды, што спадзяецца на адкрыты судовы працэс над сынам:

«Бо ні нам, ні Андрэю няма чаго хаваць. Людзі павінны ведаць, і мы таксама павінны ведаць, за што ж яго арыштавалі!»

Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 8 лістапада 2012 году ў Віцебску супрацоўнікамі КДБ. Гайдукоў працаваў на «Нафтане» і быў намесьнікам кіраўніка незарэгістраванай беларускай моладзевай арганізацыі «Саюз маладых інтэлектуалаў».

Паводле КДБ, ён займаўся па заданьні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару і быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у момант закладкі тайніка са «зьвесткамі, якія цікавяць замежныя спэцслужбы».

У дачыненьні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.1 арт.356 «Здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці», ён быў зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Андрэю Гайдукову пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG