Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фюле: Беларусь ведае, што трэба вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў


Паводле эўракамісара па пытаньнях пашырэньня і добрасуседзтва Штэфана Фюле, Беларусь ведае, што неабходна зрабіць дзеля нармалізацыі партнэрскіх адносін з Эўразьвязам. Дзеля гэтага афіцыйны Менск павінен вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў.

Пра гэта эўракамісар Фюле заявіў 28 траўня ў сваім выступе на пасяджэньні Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства («Эўранэст»). Тэкст выступу разьмешчаны на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы эўракамісара.

«У той жа час мы шукаем шляхі для разьвіцьця дыялёгу з уладамі ў Менску ў рамках нашай палітыкі крытычнага ўзаемадзеяньня, а таксама працягваем рабіць упор на ініцыятыву „Дыялёг аб мадэрнізацыі“, якую мы заснавалі з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі», — сказаў Фюле.

Таксама ён адзначыў, што рашэньні саміту «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні вызначаць далейшыя крокі.

«Я не магу не падкрэсьліць важнасьць і неабходнасьць правядзеньня ўзгодненых рэформаў, калі мы маем намер паглыбляць нашы адносіны і разам рухацца на наступны ўзровень. Эўразьвяз усьведамляе сваю адказнасьць, але асноўны цяжар ляжыць на нашых партнэрах», — сказаў Фюле.

Сэсія «Эўранэсту» праходзіла ў Брусэлі 28–29 траўня. Дэпутаты Эўрапарлямэнту і краін-сябраў «Усходняга партнэрства» абмеркавалі, сярод іншага, сытуацыю ў Беларусі. Ад Беларусі ў пасяджэньні «Эўранэсту» ўдзельнічала дэлегацыя апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG