Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фірму Варламава ліквідавалі за банкруцтва


Аляксандар Варламаў
Аляксандар Варламаў

Гаспадарчы суд Менску прыняў рашэньне аб банкруцтве і ліквідацыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Агенцтва моды Сашы Варламава».

Справа аб гэтым прадпрыемстве ўваходзіць у апублікаваны на сайце Вышэйшага гаспадарчага суду Беларусі пералік спраў, па якіх прынята рашэньне аб банкруцтве зь ліквідацыяй даўжніка.

Вядомага беларускага мадэльера Аляксандра Варламава ўзялі пад варту 20 траўня 2011 году. Ён абвінавачваецца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, крадзяжы ў буйным памеры, злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і іншых эканамічных злачынствах.

Суд над Варламавым пачаўся 4 лютага 2013 г. і працягваецца дагэтуль. Сваёй віны мадэльер не прызнае. У якасьці пацярпелых па справе праходзяць больш за 350 чалавек, сьведак — больш за 800. Матэрыялы справы складаюць 147 тамоў. Паводле сьледзтва, агульная матэрыяльная шкода, прычыненая дзеяньнямі Варламава, склала больш за 1 млрд 200 млн рублёў.

У лютым пасяджэньне суду перарывалася з прычыны дрэннага самаадчуваньня падсуднага — яму рабілі магнітна-рэзанансную тамаграфію, нагадвае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG