Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Швэды выйдуць на акцыю ў падтрымку бел-чырвона-белых сьцягоў


Ісабэль Сомэрфэльд, кіраўніца праваабарончай арганізацыі Info Belarus, паведаміла, што паводле яе інфармацыі рашэньне забараніць выкарыстаньне на трыбунах бел-чырвона-белыя сьцягі прыняла Міжнародная хакейная фэдэрацыя.

Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі адбыўся падчас учорашняга хакейнага матчу Беларусь — Чэхія. Швэдзкія паліцыя спрабавала забраць у беларусаў бел-чырвона-белы сьцяг. А пазьней адзін са швэдзкіх арганізатараў папярэдзіў іх, што болей на матчы з такой сымболікай іх ня пусьцяць:

Сомэрфэльд: «Мяне абурае гэты факт! Гэта супраць нашага разуменьня правоў чалавека — кожны можа абіраць, што яму апранаць, і які сьцяг выкарыстоўваць, калі гэтага нікога не абражае. А гэта зусім ня той выпадак.

Мы плянуем акцыю перад Глобэн-арэнай у панядзелак зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб выказаць салідарнасьць з заўзятарамі і свой пратэст супраць рашэньня Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі».

Сомэрфэльд упэўненая, што ёсьць спосабы паўзьдзейнічаць на рашэньне Міжнароднай хакейнай федэрацыі: «Цяпер вельмі важна, каб швэдзкія палітыкі сказалі сваё слова. Я думаю, што многія людзі шакаваныя гэтым рашэньнем».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG