Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя абвяргае абвінавачваньні ва ўжываньні хімічнай зброі


Дым у правінцыі Латакія, захад Сырыі

Дым у правінцыі Латакія, захад Сырыі

Міністар інфармацыі Сырыі назваў відавочнай хлусьнёй заявы ЗША і Вялікабрытаніі аб нібыта наяўных доказах ужываньня сырыйскімі вайскоўцамі хімічнай зброі.

Амран Заабі заявіў у інтэрвію расейскаму каналу Russia Today, што ўрад ніколі не ўжываў бы хімічную зброю супраць насельніцтва — з гуманітарных меркаваньняў, а таксама таму, што гэта пярэчыла б міжнародным нормам.

Раней ва ўрадзе ЗША заявілі, што, калі пацьвердзіцца выкарыстаньне рэжымам Башара Асада хімічнай зброі, Захад можа разгледзець варыянт вайсковай інтэрвэнцыі ў Сырыю.

Раней прадстаўнік брытанскага міністэрства замежных спраў заявіў, што пры аналізе матэрыялаў з Сырыі выяўлены сьляды нэрвова-паралітычнага газу зарыну.
XS
SM
MD
LG