Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паправіць свой настрой, калі вы ўпалі ў дэпрэсію, але ня хочаце ісьці да лекара ды прымаць антыдэпрэсанты?

Існуе як мінімум 10 спосабаў змаганьня з гэтым псыхічным расстройствам, якія не патрабуюць кансультацый з тэрапэўтам і фармакалягічных сродкаў:

1. Не прыпісвайце сабе віны за ваш дэпрэсіўны настрой.

2. Не замоўчвайце вашай дэпрэсіі, раскажыце пра яе некаму іншаму.

3. Прытрымлівайцеся актыўнага ладу жыцьця і займайцеся фізычнымі практыкаваньнямі.

4. Не прымайце ніякіх важных рашэньняў, калі вас апанавала дэпрэсія.

5. Дбайце пра ваша фізычнае здароўе падчас дэпрэсіўнага расстройства.

6. Прытрымлівайцеся вашай штодзённай жыцьцёвай рутыны.

7. Прытрымлівайцеся здаровай і збалянсаванай дыеты.

8. Не ўжывайце алькаголю і наркотыкаў.

9. Пастарайцеся добра высыпацца.

10. Не перагружайце вашага дзённага графіку заняткаў падчас дэпрэсіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG