Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі дэпрэсія можа даць станоўчы эфэкт


Жанчыны ў два разы часьцей пакутуюць ад дэпрэсіі, чым мужчыны. Нямецкая аўтарка Урсула Нубэр прысьвяціла праблеме кнігу «Чаму жанчыны пакутуюць ад дэпрэсіі» і дае свае рэкамэндацыі.

Ці можа быць прычына ў гармонах ці генах? Для Урсулы Нубэр «біялёгія» ўяўляе сабой толькі малую частку праблемы пад назвай «жаночая дэпрэсія». Больш істотнымі, на думку аўтаркі, якую цытуе нямецкая Die Welt, зьяўляюцца сацыяльныя фактары, і ў першую чаргу тое, што ад жанчын вельмі шмат патрабуецца. Яны павінны спалучаць сям’ю і працу, быць незалежнымі, вынаходлівымі, добра выглядаць.

Нубэр устрымліваецца ад таго, каб перакладаць адказнасьць на мужчын. Яна таксама не падзяляе крытыку на адрас тых жанчын, які падладжваюцца пад «расьпісаныя ролі» ці адмаўляюцца ад сваёй кар’еры з-за мужчыны. Патрэба ў блізкасьці ці добрых адносінах, што ў грамадзтве часта ацэньваецца як жаночая «залежнасьць», насамрэч можа быць той самай жаночай сілай.

Прычынай дэпрэсіі, як лічыць Нубэр, зьяўляецца не біяхімічнае расстройства, але здаровая рэакцыя на нездаровыя жыцьцёвыя абставіны і варыянты адносінаў. Жанчынам, якія сутыкаюцца з падобнай праблемай, яна раіць прызнаць, што іх намаганьні дасягнуць дасканаласьці пазбаўленыя сэнсу. Замест таго, каб прыносіць сябе ў ахвяру, яны павінны навучыцца казаць іншым «не» і спачуваць сабе самім. Не ігнаруючы болю ад пакутаў дэпрэсіі, Нубэр знаходзіць у гэтым стане і пазытыўныя аспэкты – дэпрэсія дае шанец разьвітацца з ілжывымі ілюзіямі і зьмяніць сваё жыцьцё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG