Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве на антысэміцкія надпісы не зьвяртаюць увагі


У Магілёве на галоўнай вуліцы — Першамайскай, у арцы між дамамі 31 і 31А напісаныя абразьлівыя выказваньні на адрас габрэяў.

Пра гэта паведаміла «Свабодзе» адна з наведвальніц сайту. Паводле яе, надпісы зьявіліся некалькі дзён таму. Жыхары тэлефанавалі ў гарадзкую камунальную службу, каб іх зафарбавалі, аднак тое зроблена не было. Людзі спадзяюцца: калі «Свабода» паведаміць пра надпісы, то ўлады адрэагуюць.

«Мяне больш за ўсё ўразіла нават ня тое, што яны напісаныя. Падобныя графіці, на жаль, у горадзе ня рэдкасьць. Уражвае, што людзі, праходзячы міма, не зьвяртаюць увагі, што яны напісаныя. Зь людзьмі, якія іх пішуць, усё зразумела — што яны сабой уяўляюць. Але ж гэта не хвалюе нават камунальныя службы, супрацоўнікі якіх даглядаюць гэтую тэрыторыю. Гэта самае жахлівае. Абыякавасьць — вось што непакоіць», — паведаміла наведніца сайту «Свабоды».

Гэта ня першае паведамленьне ад жыхароў Магілёва пра абразьлівыя выказваньні і графіці са зьняважлівай падкладкай на адрас габрэяў. Пару тыдняў таму жыхар мікрараёну МІР-1, які назваўся Сямёнам, паведаміў, што на сьцяне дома напісана па-расейску «Галакост» з таямнічымі сымбалямі. Нярэдкія графіці ў Магілёве і з нацысцкай сымболікай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG