Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апаганілі могілкі ў Бабруйску


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Бабруйску на найвялікшых гарадзкіх могілках, што на вуліцы Менскай, разьбітыя і паваленыя некалькі надмагільляў. Хто і калі іх пашкодзіў, невядома. Пра здарэньне на могілках паведаміў «Свабодзе» жыхар Бабруйска Віктар.

«Я праяжджаў непадалёк ад могілак і зьвярнуў увагу на паваленыя надмагільныя помнікі. Я зайшоў на тэрыторыю, і на ўласныя вочы пабачыў два зьнявечаныя пахаваньні. Калі я прыйшоў на могілкі, там былі міліцыянты»? — кажа Віктар.

Дзяжурны бабруйскага ўпраўленьня ўнутраных спраў пацьвердзіў, што могілкі сапраўды апаганілі. Колькі пашкоджана надмагільляў, ён не ўдакладніў.

3 чэрвеня ў Магілёве невядомыя апаганілі памятны знак ахвярам Галакосту. Помнік залілі карычневай фарбай.

Сёлета ў тым жа Бабруйску ў былым будынку езуіцкага касьцёлу зьявіліся антыкаталіцкія надпісы.

У лістападзе 2011 году невядомыя сьпісалі агароджу мясцовай сынагогі антысэміцкімі лёзунгамі і пабілі вокны.

Увесну 2011-га акт вандалізму быў зьдзейсьнены на габрэйскіх могілках Асіповічаў. Былі разьбітыя й паваленыя некалькі надмагільляў.
XS
SM
MD
LG