Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Руйнаваньне кляштарнага будынку ў Смальянах удалося спыніць


Пратэсты мясцовых жыхароў і краязнаўцаў спынілі разбурэньне гістарычнага будынка ў мястэчку Смальяны Аршанскага раёну.

Паводле жыхароў Смальян, каля 16-й гадзіны руйнаваньне рэшткаў кляштара ўдалося спыніць.

Прадстаўнікі мясцовых уладаў кажуць, што паводле дакумэнтаў будынак належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Смальяны», ён аварыйны і ніякай каштоўнасьці не ўяўляе, бо пабудаваны ў 1937 годзе. Так што знос нібыта праходзіць у плянавым парадку. Чаму ў ахоўнай гістарычнай зоне вакол закінутага касьцёла Найсьвяцейшай Дзевы Марыі без дазволу археолягаў выкапаныя катлаваны, ніхто з уладаў не тлумачыць.

Мясцовы краязнаўца Віктар Мяжэвіч упэўнены, што будынак — даўні, хіба што толькі перароблены ў 1937 годзе, як гэта выкладзена цэглай на фасадзе. У прыватных гутарках людзі гавораць, што пад будынкам ёсьць «кельлі». Так што ёсьць падставы непакоіцца пра захаванасьць нейкіх гістарычных рэчаў у не дасьледаванай навукоўцамі зоне.
У Смальянах, архіўнае фота

У Смальянах, архіўнае фота


Таксама заўважаныя факты марадэрства: убачыўшы, што будынак могуць зьнесьці, некаторыя зь мясцовых жыхароў пачалі расьцягваць адтуль дошкі і цэглу. Якраз такім чынам быў расьцягнуты будынак замка «Белы Ковель» у тых жа Смальянах.

Краязнаўцы і гісторыкі тэлефанавалі ў Аршанскі райаддзел міліцыі, але зь невядомым вынікам: прынамсі на дадзены момант будынак дамініканскага кляштара міліцыяй не ахоўваецца.
Касьцёл найсьвяцейшай панны Марыі ў Смальянах таксама ў занядбаньні

Касьцёл найсьвяцейшай панны Марыі ў Смальянах таксама ў занядбаньні

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG