Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігнатавічус: атмасфэра кантактаў ЭЗ — Беларусь стала больш пазытыўнаю


Эвалдас Ігнатавічус
Эвалдас Ігнатавічус
Рашэньне аб тым, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце «Ўсходняга партнэрства ЭЗ» у Вільні, яшчэ не прынятае.

Пра гэта заявіў у інтэрвію DELFI новы амбасадар Літвы ў Менску Эвалдас Ігнатавічус.

Ён адзначыў, што на мерапрыемствы будуць запрошаныя прадстаўнікі ўладаў і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

«Хто будзе прадстаўляць Беларусь на галоўным мерапрыемстве „Ўсходняга партнэрства“ — сустрэчы ў вярхах — пакуль ня вырашана. Гэта будзе агульнае рашэньне ЭЗ, адносна якога цяпер ідуць кансультацыі. Яно будзе залежаць і ад агульнага кантэксту адносін Беларусі з ЭЗ. Літве — як будучаму старшыні ЭЗ і суседу Беларусі — адводзіцца роля актыўнага пасярэдніка, гэтаксама як і пры вырашэньні іншых актуальных пытаньняў нашага старшынства», — сказаў Ігнатавічус.

Ён адзначыў, што застой, які быў апошнім часам у адносінах паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, не пайшоў на карысьць ні ўладам, ні грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Падчас старшынства Літвы ў ЭЗ амбасадар чакае актывізацыі адносінаў паміж ЭЗ і Беларусьсю.
Аднаўленьне палітычнага дыялёгу залежыць ад дзеяньняў беларускага боку пры вырашэньні пытаньня аб вызваленьні палітвязьняў…

«Дыялёг адбываўся і адбываецца, аднак яго ўзровень і інтэнсіўнасьць залежаць ад шматлікіх фактараў. Апошнім часам агульная атмасфэра двухбаковых адносінаў і кантактаў ЭЗ — Беларусь стала больш пазытыўнаю, чым была нейкі час таму. Гэтым трэба скарыстацца і рухацца наперад, бо сытуацыя „застою“, якая мела месца, не пайшла на карысьць ні прадстаўнікам уладаў, ні прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці з абодвух бакоў — прастора супрацоўніцтва рабілася ўсё меншаю. Годзе круціцца ў замкнёным коле, трэба рухацца наперад — бо сьвет не стаіць на месцы. Аднаўленьне палітычнага дыялёгу на высокім узроўні з ЭЗ залежыць ад дзеяньняў беларускага боку пры вырашэньні пытаньня аб вызваленьні палітвязьняў і актуальных пытаньняў у галіне правоў чалавека і дэмакратыі. Мы спадзяемся, што гэты дыялёг будзе адноўлены, мы прыкладаем шмат дыпляматычных намаганьняў, каб гэта ўдалося. Пазытыўныя зрухі ў гэтай галіне далі б шмат новых магчымасьцяў для супрацоўніцтва».

Паводле Ігнатавічуса, яшчэ ў чэрвені 2011 году Эўразьвяз прапанаваў Беларусі пачаць перамовы аб лібэралізацыі візавага рэжыму. Аднак пакуль гэтыя перамовы не пачатыя. Ён выказаў спадзяваньне, што беларускі бок бліжэйшым часам прыступіць да практычнай рэалізацыі двухбаковага пагадненьня аб аблягчэньні паездак грамадзян. Яно мае спрасьціць перасячэньне мяжы больш як мільёну чалавек.

«Апошнім часам мы чуем пазытыўныя сыгналы ў гэтым пытаньні», — адзначыў амбасадар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG