Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў у чаканьні «смаленскай вады»


Бліжэйшыя тры дні Дняпро ў Магілёве будзе прымаць «смаленскую ваду».

Чакаецца, што ўзровень ракі ўздымецца яшчэ на некалькі мэтраў. Цяпер Дняпро ўзьняўся, паводле гідралягічных назіраньняў, амаль на шэсьць мэтраў. За апошнія трое сутак узровень вады рос на адзін мэтар у дзень.

Чакаюць магілёўцы і «смаленскага крыгаходу». Мясцовы ўжо адышоў. Вялікіх падтапленьняў пакуль у горадзе няма, але вада падышла да самых прыбярэжных сядзібаў. Гаспадары асаблівага непакою не выказваюць. Кажуць, што калі і затопіць хаты, то не катастрафічна.

А вось жыхары сядзібаў на берагах невялікай ракі Дзебра, якая ўпадае ў Дняпро, занепакоеныя. Вада з Дняпра ўжо пачала падмываць берагі Дзебры, і тыя пачалі разбурацца. Разам зь берагамі разбураецца і вуліца. Яна звужаецца.

На Магілёўшчыне, паводле Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, паводкай і талымі водамі падтоплена 100 сядзібаў, 37 хат і 32 лецішчы. Пад вадой апынуліся 6 мастоў і 11 участкаў аўтамабільных дарог.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG