Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці вернуцца Беларусь і Эўразьвяз у 2008 год: 10 пытаньняў


На канфэрэнцыі ў Брусэлі прадстаўнікі Эўрапарлямэнту і Эўразьвязу выказаліся за неабходнасьць дыялёгу з уладамі. Адначасова Брусэль наведала намесьніца міністра замежных справаў Беларусі Алена Купчына, якая вяла перамовы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Эўразьвязу. Сёньня ў Віцебску кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей сустракаецца зь міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. Абвешчана, што швэдзкія дыпляматы вяртаюцца ў сваё пасольства ў Менск, а беларускія — ў Стакгольм.

Ці азначае гэта аднаўленьне дыялёгу паміж афіцыйным Менскам і Эўразьвязам?
Гэтае пытаньне спараджае шэраг іншых:

1. Як хутка будуць вызваленыя ўсе палітвязьні і ці будуць яны рэабілітаваныя?

2. Як хутка са сьпісу неўязных у Эўразьвяз будзе выключаны міністар Макей?

3. Ці будзе скасаваны альбо замарожаны ўвесь сьпіс неўязных у Эўразьвяз беларускіх урадоўцаў?

4. На якія саступкі пойдзе афіцыйны Менск у галіне свабоды СМІ, сходаў, асацыяцый, рэформы выбарчай сыстэмы?

5. Якую дапамогу можа атрымаць Беларусь у выніку нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам?

6. Ці зьнізіцца ўзровень палітычных рэпрэсій у Беларусі ў выніку нармалізацыі?

7. Ці будзе А.Лукашэнка запрошаны на саміт Усходняга партнэрства, які адбудзецца ў верасьні сёлета ў Вільні?

8. Якой будзе рэакцыя Масквы на паляпшэньне адносінаў паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем?

9. Хто ці што можа гарантаваць, што падзеі 19 сьнежня 2010 году больш не паўторацца?

10. Якую ролю можа адыграць беларуская апазыцыя ў гэты момант ростаняў у стасунках паміж Беларусьсю і Эўразьвязам?
XS
SM
MD
LG