Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У пятніцу, 5 красавіка, а 12-й гадзіне на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адкажа галоўны рэдактар сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна.

Нарадзілася 3 траўня 1979 году ў Кобрыне Берасьцейскай вобласьці.

Бацька — вайсковец ваенна-паветраных сіл, маці працавала ў дзіцячым садку.


З 1979 па 1985 год пражывала ў Польшчы, куды бацьку адправілі на службу.

У 1996 годзе скончыла сярэднюю школу ў Кобрыне, у 2001-м — факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1997 году працавала ў такіх незалежных выданьнях, як газэта «Имя», «Народная воля», «Навіны», «Наша Свабода».

З 2001 году — галоўны рэдактар сайту «Хартыя-97». У 2010 годзе стала фігурантам трох крымінальных спраў, узбуджаных за публікацыі на сайце «Хартыя-97».

Падчас аднаго зь ператрусаў у рэдакцыі сайту, 16 сакавіка 2010 году, яе зьбілі.

19 сьнежня 2010 году была арыштаваная па абвінавачаньні ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў. Пагражала да 15 гадоў турмы. Правяла 1,5 месяца ў турме КДБ, дзе яе катавалі, затым была пераведзена на фактычны хатні арышт у Кобрын.

У красавіку 2011 году, напярэдадні суду, уцякла бяз пашпарта зь Беларусі ў Расею. 4 месяцы хавалася ў Маскве, атрымала статус уцекача па лініі ААН пры падтрымцы Эўрасаюзу, Дзярждэпу ЗША і кіраўніцтва Расеі. У жніўні 2011 году прыехала ў Літву і атрымала там палітычны прытулак.

У верасьні 2012 году адкрыла офіс рэдакцыі сайту «Хартыя-97» у Варшаве.

Ляўрэат прэміі Камітэту абароны журналістаў (ЗША) «За асабістую мужнасьць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG