Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі падтрымлівае кантакт з праваахоўнымі органамі Швэцыі ў справе вакол грамадзянкі Беларусі Вольгі Класкоўскай.

Пра гэта заявіў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Цяпер праводзіцца расьсьледаваньне. У выпадку неабходнасьці Вользе Класкоўскай будзе аказана неабходная прававая дапамога. Цяпер мы таксама кантактуем з праваахоўнымі органамі ў пошуку грамадзянкі Беларусі Міраславы Наўмовіч. Калі яе месцазнаходжаньне будзе ўстаноўлена, відаць, мы будзем хадайнічаць, каб дзіця перадалі бабулі і дзядулі», — сказаў Андрэй Савіных.

Ён таксама адмовіўся камэнтаваць інфармацыю адносна арышту Вольгі Класкоўскай, бо «гэта асабістая інфармацыя адносна чалавека».

Ці перашкаджае адсутнасьць амбасады Беларусі ў Швэцыі і амбасады Швэцыі ў Беларусі дзеля вырашэньня ўсіх пытаньняў, зьвязаных з Вольгай Класкоўскай і яе дзецьмі?

«Мы спраўляемся, не хвалюйцеся за нас», — сказаў Андрэй Савіных.
XS
SM
MD
LG