Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборачны канвэер МАЗа будзе спыняцца ў пятніцы


Галоўны зборачны канвэер Менскага аўтамабільнага заводу ў красавіку ня будзе працаваць у пятніцы.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Гэта робіцца, паводле інфармацыі, апублікаванай на сайце аўтагіганта, «з мэтай рацыянальнага выкарыстаньня працоўных і вытворчых рэсурсаў». Чаму менавіта ў пятніцы будзе спыняцца канвэер, у прэс-службе не патлумачылі.

Працоўныя дні пераносяцца на нядзелю 15 верасьня, на суботу 26 кастрычніка, на суботу 16 лістапада і на пятніцу 14 сьнежня, паведамляе сайт МАЗу. Там заяўляюць, што гэта «не зьяўляецца пераходам на скарочаны чатырохдзённы працоўны тыдзень».

Чатыры дні на тыдзень прадпрыемства працавала і ў мінулым месяцы. Тады тлумачылася гэта тым, што перанос працоўных дзён зьвязаны са зьніжэньнем попыту на аўтатэхніку МАЗу і неабходнасьцю ўдакладненьня вытворчых плянаў прадпрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG