Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Параноя» выйшла ў ЗША


Пераклад «Параноі» ў інтэрнэт-краме Amazon
Пераклад «Параноі» ў інтэрнэт-краме Amazon

Раман беларускага журналіста і пісьменьніка Віктара Марціновіча «Параноя» перакладзены на ангельскую мову і апублікаваны ў амэрыканскім выдавецтве North Western University Press.

31 сакавіка англамоўная вэрсія кнігі зьявілася ў інтэрнэт-краме Amazon.

Прапанову ад выдавецтва Марціновіч атрымаў два гады таму. Як ён паведаміў БелаПАН, раман «Параноя» выйграў перакладчыцкі конкурс амэрыканскага ПЭН-цэнтра, у якім удзельнічала 115 твораў з розных краін. Пераклад выкананы прафэсарам славістыкі Даен Немец-Ігнашавай.

Фрагмэнт англамоўнай «Параноі» раней быў апублікаваны ў літаратурным часопісе Epiphany. Паводле Марціновіча, «пераклад быў фантастычным». Акрамя таго, агляд кнігі быў апублікаваны ў прэстыжным спэцыялізаваным выданьні Publishers weekly.

А вось вокладка англамоўнай «Параноі» зьдзівіла самога Марціновіча:

«Мне было дзіўна бачыць, што „Параноя“ ў іх асацыюецца з сонечным днём на плошчы Перамогі».

Раман «Параноя» выйшаў у 2009 годзе ў расейскім выдавецтве «АСТ». Месца дзеяньня нагадвае Беларусь. Апавядаецца пра адносіны пісьменьніка з палюбоўніцай кіраўніка краіны. Першы час кніга свабодна прадавалася ў Беларусі, але прыкладна празь месяц пасьля выхаду купіць раман у Менску стала немагчыма. Твор атрымаў вялікі распаўсюд у электронным варыянце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG