Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі пра свой шлях да Беларушчыны


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Праваабарончы цэнтар «Вясна» пачынае публікацыю лістоў палітвязьня Алеся Бяляцкага з-за кратаў бабруйскай калёніі, у якіх ён распавядае пра свой шлях да беларушчыны.

У першым лісьце Алесь Бяляцкі піша, з чаго пачалася ягоная беларускасьць:

«Захапленьне беларушчынай у савецкія часы непазьбежна і аб’ектыўна падводзіла людзей да крытычнага асэнсаваньня рэчаіснасьці. Крыўда за беларускую мову, культуру, гісторыю, якія ў СССР былі прысуджаныя да падзеньня і ліпеньня і ўрэшце да зьнікненьня, выклікала нязгоду і пратэст, расплюшчвала вочы на несправядлівасьць, несвабоду ўсёй савецкай сыстэмы. А нязгода і пратэст штурхалі да дзеяньня. Гэтым шляхам прайшоў багата хто з актывістаў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў 80-я гады,» — піша Алесь Бяляцкі.

Паводле Бяляцкага, такія думкі былі ў многіх ягоных сяброў на пачатку 80-х.
Адпраўным пунктам у сваім руху да беларускасьці Бяляцкі называе беларускую мову.

Цалкам тэкст можна пачытаць тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG