Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігу Бяляцкага, напісаную за кратамі, прэзэнтавалі ў Менску


У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай».

У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай».

Гэтую кнігу Алесь рыхтаваў да свайго 50-годзьдзя, але так атрымалася, што юбілей ён сустрэў у турме і кніга выйшла пазьней. Затое ў кнізе зьявіліся эсэ й літаратуразнаўчыя артыкулы, у тым ліку напісаныя ўжо за кратамі.


У офісе Партыі БНФ сабралася шмат літаратараў, палітыкаў, праваабаронцаў. Яны адзначалі, што Алесь Бяляцкі — вельмі мужны й таленавіты чалавек. І ён гэта даказаў ня толькі тым, што змагаўся за правы людзей і трапіў праз гэта ў турму, але й тым, што піша выдатныя эсэ й літаратурныя творы.

Сястра Бяляцкага Вольга.

Сястра Бяляцкага Вольга.


Уладзімер Някляеў прачытаў верш, прысьвечаны Бяляцкаму. Ён адзначыў глыбіню артыкулаў, асабліва тых, якія тычацца так званай «турэмнай літаратуры». Уладзімер Някляеў лічыць, што дзякуючы менавіта свайму турэмнаму досьведу Алесь Бяляцкі можа так глыбока разьбірацца ў тых рэчах, якія тычацца зьняволеньня.

Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў


Генадзь Бураўкін прывёў цытату зь вершаў Валянціна Таўлая — беларускага літаратара 1930-х гадоў — які казаў, што ён вершамі рэжа краты. Гэтую цытату можна прымяніць і да творчасьці Бяляцкага, лічыць паэт. Ён вітаў вяртаньне Алеся Бяляцкага ў літаратуру, бо той па сваёй адукацыі філёляг, а таксама выказаў пажаданьне, каб Бяляцкі найхутчэй выйшаў на волю.

Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін


Літаратар Сяргей Дубавец лічыць, што Алесь Бяляцкі ёсьць ідэолягам беларушчыны — прычым, ідэолягам, які заклікае да беларушчыны адкрытай для ўсіх, а не сэктанцкай. Такіх людзей, як Бяляцкі, на думку Сяргея Дубаўца, зараз вельмі не хапае, бо яны дапамагаюць аб’ядноўвацца, ісьці наперад.

Сяргей Дубавец

Сяргей Дубавец


Выступалі многія іншыя прамоўцы — вітаючы новую кнігу Алеся Бяляцкага і жадаючы яму хутчэйшага вызваленьня.

Аўтар вокладкі для кнігі мастак Уладзімер Вішнеўскі

Аўтар вокладкі для кнігі мастак Уладзімер Вішнеўскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG