Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: спачатку рэформы, потым крэдыт


Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Дэвід Хофман

Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Дэвід Хофман

Міжнародны валютны фонд чакае ад афіцыйнага Менску праграмы рэформаў, каб весьці перамовы па новым крэдыце.

Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Дэвід Хофман на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Для такіх перамоваў неабходная «падрыхтоўка ўзгодненага пляну глыбокіх рэформаў, які будзе падтрыманы на самым высокім узроўні».

Дэвід Хофман адзначыў, што толькі пры ўмове наяўнасьці ў беларускіх уладаў комплекснага пляну макраэканамічнай стабілізацыі й глыбокіх структурных рэформаў МВФ можа разгледзець магчымасьць узычэньня Менску новага крэдыту, паведамляе Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG