Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканская партыя ЗША шукае кандыдата на прэзыдэнцкія выбары 2016 году


Ранд Пол, сэнатар ЗША
Ранд Пол, сэнатар ЗША

У Злучаных Штатах праз чатыры месяцы пасьля перамогі дэмакрата Барака Абамы на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе летась рэспубліканцы пачалі рыхтавацца да наступных выбараў 2016-га году.

У гэты дзень яны правялі ў сваіх шэрагах першае неафіцыйнае рэйтынгавае галасаваньне адносна таго, хто мог бы вылучацца ад іх партыі на гэтых выбарах.

Першым з 25 адсоткамі галасоў стаў сэнатар ад штату Кентукі Ранд Пол, якіпраславіўся ў апошнія дні сваім 13-гадзінным выступам у Сэнаце з мэтай затрымаць зацьвярджэнне кіраўніка Цэнтральнага выведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ).

Пол заявіў, што сур’ёзна ставіцца да магчымасьці балятавацца на выбарах.

Другім з 23 адсоткамі галасоў стаў сэнатар ад штату Флёрыда Марка Рубіа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG