Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША зацьвердзіў Джон Бренана на пасадзе дырэктара ЦРУ.

Раней Брэнан займаў пасаду галоўнага дарадцы прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў справе барацьбы з тэрарызмам.

Ён далучыўся Рады нацыянальнай бясьпекі, пасьля 25 гадоў працы ў структурах выведкі.

Брэнан быў начальнікам штабу пры колішнім дырэктары ЦРУ Джорджы Тэнэту.

Ён кіраваў прадстаўніцтвам ЦРУ ў Саудаўскай Арабіі.

У 2004-05 гадах Брэнан быў першым дырэктарам Нацыянальнага антытэрарыстычнага цэнтру.

Бренан адыграў ключавую ролю ў намаганьнях Вашынгтона зьнішчыць Аль-Каіду, пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 году.

Брэнан кансультаваў Барака Абаму, калі той прымаў рашэньне пачаць рэйд на тэрытоыю Пакістану, каб забіць Усаму бен Лядэна, у траўні 2011 года.

Выданьне The Washington Post адзначае: Брэнан «вядомы тым, што мае поўны давер прызыдэнта», і тым, што «прымаў удзел у вырашэньні практычна ва ўсіх буйных пытаньнях нацыянальнай бясьпекі» цягам апошніх чатырох гадоў.

Брэнан зьмяніў падыход амэрыканскай адміністрацыі да барацьбы з тэрарыстамі: ад традыцыных наземных апэрацыяў да сплянаваных зьнішчэньняў канкрэтных баевікоў з выкарыстаньнем беспілётнікаў. Гэтая схема дзейнічае ў такіх краінах, як Пакістан, Емэн і Самалі.

«На жаль, часам мы павінны забраць жыцьцё, каб выратаваць жыцьцё. І гэта тое, што мы можам зрабіць, каб прадухіліць крывавыя напады асобныя тэрарыстаў», — заявіў Бренан ў інтэрвію тэлевізійнай ABC ў 2012 годзе.

Бренан лічыўся галоўным кандыдата Абамы на кіраўніка ЦРУ ў 2009 годзе. Аднак ён зьняў сваю кандыдатуру пасьля таго, як змагары за правы чалавека абвінавацілі яго ў падтрымцы недапушчальных мэтадаў вядзеньня допытаў падазраваных у тэрарызме. Тады Брэнан назваў гэтую крытыку несправядлівай.

Брэнан родам з паўночна-ўсходняга штату Нью-Джэрсі.

Ён мае ступень бакаляўра паліталёгіі унівэрсытэту Фордхэм і ступень магістру дзяржаўнага кіраваньня унівэрсытэту Тэхасу.

Свабодна гаворыць на арабскай мове.
XS
SM
MD
LG