Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама падпісаў «сэквэстар»


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў указ аб прымусовым зразаньні выдаткаў бюджэту на 85 мільярдаў даляраў.

І дэмакраты, і рэспубліканцы выступалі супраць скарачэньняў, але не змаглі дамовіцца аб прыняцьці больш збалянсаванага бюджэту. У чацьвер у Сэнаце былі заблякаваныя два розныя пляны вырашэньня праблемы ўразаньня выдаткаў і прыняцьця іншых захадаў дзеля скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту.

Рэспубліканцы прагаласавалі супраць прапановы дэмакратаў аб скарачэньні абароннага бюджэту ў будучыні амаль на 30 мільярдаў даляраў і аб увядзеньні падатку для асобаў, прыбыткі якіх перавышаюць 1 мільён даляраў. Прэзыдэнт абвінаваціў сэнатараў-рэспубліканцаў у гатовасьці хутчэй дапусьціць скарачэньне бюджэту, чым «перакрыць адну шчыліну ў падаткаабкладаньні для багатых і ўплывовых асобаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG