Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія грошы засталіся без Нацбанку


Нацбанк цяпер з гаманца не дастанеш — «дваццаткі» сыходзяць у нябыт

Нацбанк цяпер з гаманца не дастанеш — «дваццаткі» сыходзяць у нябыт

Ад 1 сакавіка 2013 году банконты ў 10 і 20 рублёў больш ня будуць прымацца для разьліку.

Зь беларускіх грошай сыходзіць выява старога будынку Нацыянальнай бібліятэкі, якая раней знаходзілася на вуліцы Чырвонаармейскай, якраз насупраць прэзыдэнцкай адміністрацыі. Яна ўпрыгожвала банкноту ў 10 рублёў.

Дваццацірублёўку аздабляла выява будынку Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. Прычым дзякуючы карычневатай купюры можна было пабачыць нават адзін з інтэр’ераў будынку, у які наўрад ці трапіць сярэднестатыстычны беларус.

Гэтыя банкноты зьявіліся ў нашых гаманцах 1 студзеня 2000 году пасьля чарговай дэнамінацыі.

Калі на руках усё ж застаюцца дзесяці- і дваццацірублёўкі, то да 30 верасьня іх яшчэ можна абмяняць у аддзяленьнях таго ж Нацыянальнага банку ды іншых банках.

З 1 кастрычніка 2013 году да 31 сакавіка 2014 — толькі ў аддзяленьнях Нацыянальнага банку.

Нядзейснымі банкноты ў 10 і 20 рублёў стануць больш як праз год — 1 красавіка 2014.

XS
SM
MD
LG