Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзеяслоў» раздасьць «Залатыя апострафы»


Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч на ўручэньні «Залатога апострафа», архіўнае фота.
Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч на ўручэньні «Залатога апострафа», архіўнае фота.

Увечары 22 лютага будуць названыя і ўганараваныя ляўрэаты дзясятай па ліку штогадовай прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты Апостраф».

Аўтараў найлепшых публікацыяў у леташніх нумарах выданьня выберуць з кароткага сьпісу ў трох намінацыях.

Паэзія


Анатоль Брусевіч («Позірк у паўзмрок». Вершы, № 60);

Алесь Разанаў («Столькі і гэтулькі». Пункціры, № 57);

Антон Рудак («Музыка ў паветры». Вершы, № 59);

Іна Снарская («Ад сэрца да сэрца — дарога». Вершы, № 58);

Віка Трэнас («Голас крыві». Вершы, № 58).


Проза


Сяргей Вераціла («Чай зь мятай, цыгарэта з мэнтолам». Апавяданьне, № 56);

Валеры Гапееў («Мы нікому пра гэта не раскажам». Урывак зь ненапісанага раману, № 57);

Павал Ляхновіч («Зялёны дуб». Аповесьць, № 58);

Алесь Паплаўскі («Lapido». Аповесьць, № 58);

Алесь Усеня («Мой лістапад…» Згадкі, №№ 56–58).


Дэбют:


Зьміцер Баяровіч («З Новым ходам!» Зацемкі, № 59);

Юля Бо («Гэта не пра любоў». Вершы, № 56);

Вераніка Кашкан («Не пакідай мяне, голас!» Вершы, № 58);

Яўгенія Руль («Два парашуцікі». Апавяданьне, № 58);

Марына Яўсейчык («Казкі лесу». № 61).


Партнэры прэміі — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат», кампанія «Будзьма беларусамі» і Саюз беларускіх пісьменьнікаў — абяцаюць ляўрэатам сюрпрызы.

Цырымонія абвяшчэньня і ўганараваньня ляўрэатаў пройдзе ў кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37А).


View Кнігарня ЛогвінаЎ in a larger map


У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы, а таксама ляўрэаты мінулых гадоў — Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спэцыяльны госьць — Алесь Камоцкі.

Пачатак а 18:30.



У ранейшыя гады ляўрэатамі прэміі «Залаты Апостраф» былі:

Паэзія:
  • Алесь Бадак (2003),
  • Алесь Пісьмянкоў (2004),
  • Віктар Сьлінко (2005),
  • Рыгор Сітніца (2006),
  • Андрэй Хадановіч (2007),
  • Валянціна Аксак, Віталь Рыжкоў, Сяржук Сыс (2008),
  • Валерыя Кустава (2009),
  • Вольга Гапеева (2010),
  • Віктар Жыбуль (2011).


Проза:
  • Васіль Быкаў (2003),
  • Людміла Рублеўская (2004),
  • Леанід Дранько-Майсюк (2005),
  • Вольга Іпатава (2006),
  • Кастусь Тарасаў (2007),
  • Уладзімер Някляеў (2008),
  • Міхась Андрасюк (2009),
  • Вінцэсь Мудроў (2010),
  • Ігар Бабкоў (2011).


Дэбют:
  • Глеб Лабадзенка (2003),
  • Усевалад Сьцебурака (2004),
  • Ганна Аўчыньнікава (2005),
  • Лізавета Дамініка Панамарова (2006),
  • Ірына Бельская (2007),
  • Віталь Быль (2009),
  • Франак Вячорка, Настасься Кухарэнка (2010),
  • Алесь Плотка (2011).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG