Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Старавойтаў спрабаваў стварыць на зямлі ўласьніка»


1998 год. За кратамі.
1998 год. За кратамі.

Журналіст Анатоль Гуляеў бачыць ў Васілю Старавойтаве гаспадарніка, які не баяўся парушаць стэрэатыпы.

Журналіст Анатоль Гуляеў на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў добра ведаў Васіля Старавойтава.

Гуляеў: «Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў — чалавек, варты ўсялякай павагі. Ён быў на самой справе гаспадарнікам. Ён прыйшоў у дастаткова цяжкай сытуацыі, бо пасьля Кірылы Арлоўскага яму трэба было хаця б ня горш працаваць, чым Арлоўскі. Але ён не прымаў мэтадаў Арлоўскага. Яны былі прымушальныя — ён мог прыйсьці ў хату, заліць вадой печку, каб гаспадыня ішла на працу. А Васіль Канстанцінавіч працаваў інакш. Дарэчы, першую зорку героя ён атрымаў не ў калгасе „Рассвет“. Ён быў разумны чалавек і быў ня з тых старшыняў, пра якіх у савецкія часы была прымаўка: „Што такое старшыня калгасу? — Гэта вялізныя брудныя рукі і лужоная глотка“.

Ён быў інтэлігентны, шмат ведаў, шмат чытаў, цікавіўся разьвіцьцём сельскай гаспадаркі ў сьвеце. Адным з першых старшыняў калгасаў ён пабываў у Штатах яшчэ за савецкім часам, што было ня проста. І прыехаўшы адтуль, памятаю, як ён выступаў перад намі, журналістамі, распавядаў, якая сельская гаспадарка ў ЗША, і не баяўся парушаць стэрэатыпы.

Анатоль Гуляеў
Анатоль Гуляеў
Старавойтаў быў ўдзельнікам тых рэформаў, якія ў сярэдзіне 1990-х гадоў ладзіў тагачасны міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў. Тады яны выпрацавалі мадэль, якая, калі каротка казаць, гучала так: „Захаваньне буйнатаварнай вытворчасьці пры перамене формы ўласнасьці“. Тады асноўнымі ўласьнікамі былі дзяржаўныя чыноўнікі, Лявонаў і Старавойтаў хацелі парушыць гэтую мадэль, яны рабілі гэта на аснове калгасу, які ўзначальваў Старавойтаў. Яны падзялілі зямлю, там атрымалася адразу шмат уласьнікаў. Быў уведзены рух акцыяў і той, хто хацеў, меў права прадаваць акцыі. І гэта быў дастаткова арганічны рух. Паўтараю, яны спрабавалі ўвесьці ўласнасьць на зямлю. А там, дзе ёсьць уласьнік, там прэзыдэнт — ужо не такі прэзыдэнт, які ёсьць сёньня. Таму і Лявонава, і гэтага легендарнага чалавека засадзілі ў турму. Ён мужна трымаўся, хаця яму было цяжка, ён расказваў, што прыходзілі думкі, што ён ужо ня выйдзе адтуль і там сканае. Але трымаўся, выйшаў на волю і пажыў яшчэ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG