Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг суду над Сашам Варламавым


Саша Варламаў
Саша Варламаў

У Ленінскім судзе Менску працягваецца працэс над вядомым мадэльерам Сашам Варламавым, якога вінавацяць у шэрагу злачынстваў, уключна з крадзяжом праз службовыя злоўжываньні.

Саша Варламаў прызнаў сваю віну толькі ў нясплаце падаткаў. На двух апошніх пасяджэньнях суду вяліся допыты пацярпелых, якіх у справе болей за 300 чалавек. Ужо дапыталі 20 пацярпелых, зь іх амаль усе адмаўляюцца ад прэтэнзій да Варламава, пра якія заяўлялі на сьледзтве, ды кажуць пра ціск з боку сьледчых.

Перапынак ў судзе быў абвешчаны 14 лютага. Меркавалася, што абвінавачаны за гэты час зможа прайсьці мэдычнае абсьледаваньне МРТ. Паводле адваката Паўла Павачарчыка, 15 лютага ў шпіталі МУС гэта зрабіць не ўдалося.

Працэс мусіць аднавіцца аб 11 гадзіне 18 лютага. Сачыце за падзеямі працэсу на сайце і ў эфіры Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG