Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варламаву не ўдалося прайсьці абсьледаваньне ў лякарні


Саша Варламаў
Саша Варламаў

Аляксандру Варламаву сёньня не ўдалося прайсьці МРТ-абсьледаваньне ў шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў. Яно перанесенае з 15 лютага на 22 лютага. Пра гэта паведаміў яго адвакат Павал Піваварчык.

У лякарні спаслаліся «на ўнутраныя прычыны — былі больш цяжкія хворыя».

Адвакат не выключае, што пасьля правядзеньня МРТ-абсьледаваньня будзе пададзенае новае хадайніцтва аб зьмене падабароннаму меры стрыманьня на іншую, не зьвязаную з пазбаўленьнем волі.

Піваварчык не выключае, што Аляксандру Варламаву пасьля абсьледаваньня неабходна будзе зрабіць яшчэ адну апэрацыю на хрыбетніку.

«Вядома, пры яго захворваньні патрэбныя рэабілітуючыя працэдуры — рэфлексатэрапія, іглаўколваньне, масаж. Для гэтага мы і будзем, хутчэй за ўсё, прасіць зьмяніць яму меру стрыманьня. Цяпер Варламаў адчувае сябе ў адпаведнасьці зь цяжкасьцю свайго захворваньня, п’е абязбольвальныя прэпараты», — распавёў Інтэрфаксу адвакат.

Пасьля апэрацый на хрыбетніку, якія Варламаву зрабілі пасьля арышту, яму прысвоена 2 група інваліднасьці.

На наступным тыдні ў Ленінскім судзе Менску працягнецца працэс над былым кіраўніком фэстывалю «Млын моды» Сашам Варламавым, якога абвінавацілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу, сярод якіх — махлярства і крадзеж у асабліва буйным памеры праз злоўжываньне службовым становішчам.

Варламаў быў арыштаваны ў траўні 2011 году і з таго часу ўтрымліваецца пад вартай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG