Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд зноў прыраўняў раздачу інфармацыі да пікету


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Увечары 15 лютага Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне суду Савецкага раёну, які прыцягнуў да адміністратыўнай адказнасьці старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку за раздачу інфармацыйных матэрыялаў.

Спадар Лябедзька палічыў, што раённы суд памыліўся, паколькі пакараў яго за арганізацыю пікету. Як лічыць палітык, насамрэч раздача інфармацыйных матэрыялаў не забароненая заканадаўствам. Да таго ж справу Лябедзькі разглядалі ў раённым судзе, калі ён хварэў і ня меў магчымасьці сябе абараняць:

«Таму я зьвярнуўся са скаргай у гарадзкі суд. Маю справу сёньня разглядаў судзьдзя Камісараў. Працэс цягнуўся паўтары гадзіны. У мяне была магчымасьць сёньня дэталёва азнаёміцца з матэрыяламі. Там ёсьць тлумачэньні міліцыянтаў. А яны зафіксавалі толькі раздачу інфармацыйных матэрыялаў. Таму я зачытаў, што такое вулічнае пікетаваньне, паводле закону. І гэта зусім іншае, чым раздача інфармацыі.

Вось такая відавочная сытуацыя. Але гарадзкі суд пацьвердзіў рашэньне раённага. Гэта вымушае мяне не спыняцца і ісьці далей па судовых інстанцыях. Нельга дапусьціць, каб прымаліся такія абсурдныя рашэньні.

І яшчэ я сёньня вырашыў, што на наступным тыдні зноў пайду раздаваць інфармацыйныя матэрыялы па прыватызацыі, новых працоўных месцах, палітвязьнях і скрадзеных палітыках. Бо сёньняшні судовы працэс паказаў — улады ня хочуць, каб апазыцыя ішла нават на невялікія камунікацыі з насельніцтвам. Улады баяцца праўды».

Анатоль Лябедзька 19 сьнежня 2012 году разам з паплечнікамі раздаваў інфармацыйныя матэрыялы ля Камароўскага рынку. Затрыманы ён ня быў. Але затым палітык атрымаў позву зьявіцца ў Савецкі РАУС 27 сьнежня. Ён тады хварэў. І рашэньне па гэтай справе было вынесенае на пачатку студзеня безь ягонага ўдзелу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG