Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны раскрадальнікаў прэзыдэнцкага дабра застаюцца тайнай


Адміністрацыя прэзыдэнта
Адміністрацыя прэзыдэнта

«Адносна былога кіраўніка справамі прэзыдэнта Мікалая Корбута крымінальнай справы мы не вядзём. І мерапрыемстваў адносна яго не праводзім».

Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды кіраўнік управы па сувязях з грамадзкасьцю КДБ Аляксандар Антановіч. Раней у Сьледчым камітэце паведамілі, што адносна Корбута ніякіх спраў не пачыналася.

У мэдыях зьявілася інфармацыя, што Корбут знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Антановіч адмовіўся назваць імёны службовых асобаў кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, адносна якіх, паводле інфармацыі кіраўніка справаў прэзыдэнта Віктара Шэймана, праводзіцца праверка Камітэту дзяржбясьпекі з падазрэньнем у карупцыйных злачынствах.

Што тычыцца былога намесьніка кіраўніка справаў Анатоля Дазорава, звольненага яшчэ на пачатку году, то ў КДБ сказалі, што пакуль не гатовыя нешта сказаць.

У Сьледчым камітэце Беларусі не падаюць падрабязнасьцяў пра
«тры крымінальныя справы аб датычнасьці службовых асоб» кіраўніцтва справамі прэзыдэнта да крадзяжу бюджэтных сродкаў. Пра гэтыя справы таксама паведаміў Віктар Шэйман.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG