Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хто б ня быў кіраўніком справаў, ён рызыкуе апынуцца за кратамі»


Сяргей Балыкін
Сяргей Балыкін

Сьледчы камітэт расьсьледуе тры крымінальныя справы аб дачыненьні шэрагу службовых асоб Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта да зьдзяйсьненьня злачынстваў па крадзяжы бюджэтных сродкаў. Аб гэтым даклаў нядаўна прызначаны новы кіраўнік справаў Віктар Шэйман на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

Чаму кіраўніцтва справамі гадамі апынаецца ў цэнтры карупцыйных скандалаў? Якія нацыянальныя асаблівасьці карупцыі ў Беларусі? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.

Цыганкоў: Ці была для вас нечаканай інфармацыя, што новы кіраўнік справаў прэзыдэнта Віктар Шэйман знайшоў шэраг карупцыйных злачынстваў у гэтай структуры? Чаму год за годам у кіраўніцтве справамі ўзьнікаюць скандальныя выкрыцьці? Можа, прычына ў асаблівым статусе гэтай структуры, якая адначасова і дзяржаўная і камэрцыйная?

Балыкін: Нічога нечаканая для мяне ў гэтай інфармацыі не было. Гэтая структура зьяўляецца ўнікальнай, бо займаецца бізнэсам, але займаецца гэтым пад дзяржаўным дахам. Яна карыстаецца «адміністрацыйным рэсурсам», каб перамагчы канкурэнтаў, завайваць нейкія нішы на рынку.

Кіраўніцтва справамі зьяўляецца дзяржаўнай структурай, якая, аднак, прызначанае для таго, каб зарабляць грошы. Цалкам натуральна, што карупцыя там квітнее — там заўсёды будуць нейкія карупцыйныя скандалы. І хто б ня быў кіраўніком справаў, ён рызыкуе ў выніку апынуцца за кратамі.

Цыганкоў: У сусьветным індэксе карупцыі Беларусь апошнія гады займае месцы ў канцы сьпісу. Чым адрозьніваецца беларуская карупцыя, напрыклад, ад эўрапейскай?

Балыкін: Беларуская карупцыя адрозьніваецца ад эўрапейкай, амэрыканскай ці расейскай. Яна хутчэй падобная на азіяцкую, блізкаўсходнюю мадэль. Карупцыі ў эўрапейскім сэнсе ў Беларусі няма, бо ўся дзяржава ўжо прыватызавана, дзяржаўная ўлада зьяўляецца прыватнай уласнасьцю адной ці некалькіх асобаў.

Таму беларуская карупцыя зьяўляецца такой своеасаблівай, калгаснай. Калі ў цябе ёсьць добрыя стасункі са старшынём калгасу — ён дазваляе табе зарабляць, а ты зь ім дзеліш грошы.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG