Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве ў панядзелак жанчына кінула квашаную капусту ў расейскага палітыка-нацыяналіста Ўладзіміра Жырыноўскага.

Маладая жанчына абвінаваціла Жырыноўскага ва «ўкраінафобіі». Целаахоўнікі Жырыноўскага вывелі жанчыну і яе прыхільнікаў з прэсавага цэнтру.

Жырыноўскі выглядаў вельмі раздражнёным і гучна прамовіў сваім целаахоўнікам, што яны «не выконваюць сваю працу належным чынам.» Ён таксама сьцьвярджаў, што жанчыне «было дадзенае заданьне зрабіць гэта.»

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Жырыноўскі вядомы сваімі супярэчлівымі заявамі адносна дзяржаўнасьці Ўкраіны і іншых былых савецкіх рэспублік. На прэсавай канфэрэнцыі ў панядзелак Жырыноўскі заклікаў Украіну мець больш цесныя сувязі з Расеяй, а не «станавіцца другасным сябрам Эўрапейскага Зьвязу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG