Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якая розьніца паміж палітзьняволеным і вязьнем сумленьня?


Былыя кандыдаты на прэзыдэнта Дзьмітры Вус ды Уладзімер Някляеў, суд за Плошчу, Менск, 2011

Былыя кандыдаты на прэзыдэнта Дзьмітры Вус ды Уладзімер Някляеў, суд за Плошчу, Менск, 2011

Сёньняшняе абмеркаваньне Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы рэзалюцыі ў справе больш як сотні палітычных зьняволеных у Азэрбайджане ізноў узьняла пытаньне: каго і паводле якіх крытэрыяў лічыць палітычным вязьнем?

Агульнапрынятага вызначэньня для палітычных зьняволеных няма. Традыцыйна, імі лічацца тыя, хто знаходзіцца за кратамі за сваю палітычную дзейнасьць, асабліва калі яны крытыкуюць кіраўніцтва сваёй краіны альбо выступаюць за яго зьмену.

У кастрычніку 2012 Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы стала першай буйной міжурадавай арганізацыяй, якая зацьвердзіла крытэрыі для вызначэньня таго, каго можна лічыць палітычным вязьнем.

Такім чынам, чалавек лічыцца палітычным вязьнем, калі ён трапляе хаця б пад адзін з ніжэйназваных крытэраў:

— Ягонае ўтрыманьне пад вартай парушае асноўныя гарантыі Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека, у прыватнасьці, свабоду думкі, сумленьня і веравызнаньня, свабоду выказваньня меркаваньня і інфармацыі, а таксама свабоду сходаў і асацыяцыяў;
— Раней ён арыштоўваўся па чыста палітычных прычынах;
— Працягласьць альбо ўмовы ўтрыманьня пад вартай непрапарцыйныя характару злачынства;
— Затрыманьне мела дыскрымінацыйны характар у параўнаньні зь іншымі асобамі;
— Даўжыня або ўмовы ўтрыманьня пад вартай з прапорцыі да злачынства;
— Утрыманьне пад вартай ёсьць вынікам судовага працэсу, які быў відавочна несправядлівы і палітычна матываваны.

У адпаведнасьці з новымі кіроўнымі прынцыпамі ПАРЭ, асобныя дакладчыкі ПАРЭ па той ці іншай краіне могуць зрабіць рэкамэндаваць афіцыйна прызнаць пэўную асобу палітычным зьняволеным.

Amnesty International таксама выкарыстоўвае тэрмін «палітычны зьняволены» для характарыстыкі любога зьняволенага, чыя справа мае палітычны элемэнт. Тым ня менш, Amnesty International не вядзе актыўных кампаніяў за вызваленьне палітычных зьняволеных, засяроджваючы ўвагу на вязьнях сумленьня.

Звычайна міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і міжурадавыя арганізацыі, такія як Міжнародны Чырвоны Крыж, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Эўрапейскі Зьвяз прымаюць рэкамэндацыі давераных мясцовых праваабарончых арганізацый.

Некаторыя міжнародныя арганізацыі пазьбягаюць тэрміну «палітычны зьняволены», паколькі лічаць яго недастаткова аб’ектыўным. Так, міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, напрыклад, аддае перавагу ў большасьці выпадкаў тэрміну «абаронцам правоў чалавека».

У чым розьніца паміж палітычным зьняволеным і вязьнем сумленьня?


Па дадзеных Amnesty International, вязьні сумленьня трапляюць пад катэгорыю «палітычны вязень», але адначасна адпавядаюць і іншым крытэрам.

Amnesty International лічаць вязьнямі сумленьня тых, хто пазбаўлены свабоды з прычыны сваіх палітычных ці рэлігійных перакананьняў, этнічнага паходжаньня, полу, расы, мовы, маёмаснага становішча, сэксуальнай арыентацыі альбо іншага статусу.

Людзі, якія выкарыстоўвалі гвалт або заклікала да гвалту, нават у абарону сваіх перакананьняў, не могуць быць прызнаныя Amnesty International вязьнямі сумленьня.

Amnesty International патрабуе, каб усе вязьні сумленьня былі неадкладна і безумоўна вызваленыя. З моманту свайго заснаваньня ў 1961 годзе, гэтая арганізацыя займалася справамі вязьняў ў больш чым 44 тысячах выпадках, пры гэтым 40 тысячаў зьняволеных былі вызваленыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG