Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Віно і хлеб”. Група “Мроя”. Музыка і словы — “Мроя”. Альбом “Залаты фонд беларускага рок-н-рола, ч. 4”, “Ковчег”, 1996



Нехта слушна заўважыў: найбольш шчырыя песьні — у жанры баляды. Менавіта ў балядзе музыканты маюць усе магчымасьці выказацца найбольш адкрыта, літаральна расхінаючы перад слухачамі душу. Тое ж самае, спадзяюся, вы атрымліваеце, слухаючы праграму “Мэлёдыя дня”.

Можна прывесьці шмат прыкладаў твораў баляднага жанру ў гісторыі беларускай папулярнай музыкі. Гэта творы народныя, творы на памежжы музыкі акадэмічнай і эстраднай, нарэшце, творы, зробленыя ў стылістыцы рок-музыкі. І ўсё ж менавіта апошнія, як мне здаецца, зьяўляюцца найбольш выразнымі, драматычнымі, яскравымі — як па музычным матэрыяле, тэкстах, так і па настроі.

Запісу песьні, якую мы зараз будзем слухаць, недзе ўжо амаль 10 гадоў. Гэта група “Мроя”, ранейшае ўвасабленьне калектыву, вядомага цяпер як “NRM”. Запіс з альбому “Залаты фонд беларускага рок-н-ролу”, на шчасьце, дазваляе нам цяпер атрымаць уяўленьне, што і як гучала ў беларускай рок-музыцы на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Прыгожы твор, годнае выкананьне — хоць, цалкам магчыма, многія і не падзеляць ідэю баляды: што толькі глыток віна ды луста хлеба могуць задаволіць усе жыцьцёвыя запатрабаваньні сёньняшніх беларусаў. Малавата будзе, хоць і ад глытка добрага віна “Мэлёдыя дня”, канечне ж, не адмовіцца.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG